18 592 774 książek w 174 językach
Jednak się nie przyda? Nic nie szkodzi! Możesz zwrócić produkty nawet do 30 dni
Bon prezentowy to zawsze dobry pomysł. Obdarowany może za bon prezentowy wybrać cokolwiek z naszej oferty.
Nawet do 30 dni na zwrot
БЕЛАРУСЬ БЕЗ ФІЛЬТРА
Гэтая кніга - для турыстаў, замежных і мясцовых.Не для тых, хто прыяжджае глядзець на чыстыя праспэкты і роўныя дарогі,а для тых, хто хоча пазнаць краіну па-сапраўднаму.Гэта падарожны даведнік. Па асабістым досьведзе.Жыцьцё ў турме пасьля пратэстаў 2020 году.Год за годам бяздушная машына рэпрэсій ламае, душыць, забівае.
ЛЮСТЭРКА ДЛЯ ГЕРОЯ
Беларусь паказаная без лёзунгаў і без грыму: абсурднае, сьмешнае,жорсткае, нечакана добрае і вельмі чалавечнае сплятаюцца так,як умее толькі само жыцьцё.Гісторыя аднаго чалавека становіцца люстэркам часуі бязмоўным запрашэньнем зірнуць на ўласнае адлюстраваньне ў ім.Людзі і лёсы, якія закруціліся ў адной бясконцай сьпіралі.
ГУМАР ЯК ЗБРОЯ
Кажуць, што часам сьмех - апошняя зброя, якая ў нас застаецца.Што ж... Самы час узбройвацца.Аўтар піша пра Беларусь не як палітоляг і не як публіцыст,а як чалавек, які прайшоў праз усё гэта і захаваў здольнасьцьглядзець на тое, што адбываецца, ясна, сумленна і з лёгкай іроніяй.Толькі моцны характар і пачуцьцё гумару дазваляюць чалавекувыжыць у нечалавечых умовах.
ПРА АЎТАРА
Аўтар не зьбіраўся пісаць турэмную прозу.Жыцьцё распарадзілася інакш.Ён прайшоў праз досьвед, які звычайна застаецца за зачыненымі дзьвярыма, і вырашыў распавесьці гэтую гісторыю шчыра: без трагедый і без спробаў прымерыць на сябе гераізм.Гэтая кніга стала для аўтара спосабам асэнсаваць перажытае і адначасова падарункам чытачу, які хоча зразумець Беларусь не па загалоўках навінаў, а праз сумленны чалавечы досьвед.
Cześć! Jestem Libroamiko, Twój doradca książkowy.
Jak mogę Ci pomóc?